У Гродне стартавала свята “Моладзевая сталіца”

Submitted by ias on чцв, 25/02/2021 - 19:09

З 24 па 26 лютага ў Гродне праходзіць Рэспубліканскае свята “Гродна – моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2021”. У праграме мерапрыемстваў – адукацыйныя пляцоўкі, выставы, спектаклі і нават урачысты мітынг.

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт на рэспубліканскім свяце прадстаўляюць чацвёра студэнтаў: Марыя Юркова (біялагічны факультэт), Дзмітрый Дрэйзін (факультэт матэматыкі і ТП), Іван Рызеўскі (геолага-геаграфічны факультэт) і Яна Бандарэнка (факультэт псіхалогіі і педагогікі). Усе рабяты – актыўныя ўдзельнікі грамадскага і навуковага жыцця ўніверсітэта.

Свята “Моладзевая сталіца Беларусі” праводзіцца шосты раз. Першымі гэтага ганаровага звання былі ўдастоеныя Баранавічы, у 2017 годзе эстафету пераняў Полацк, у 2018 – Магілёў, у 2019 – Орша, у 2020 – Пінск. Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам конкурсу выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Фотасправаздача