Прафарыентацыя факультэта фізічнай культуры ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 10:24

25 лютага ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі другога (выпускнога) курса. Сустрэчу правёў намеснік дэкана факультэта фізічнай культуры па прафарыентацыйнай дзейнасці С.А. Іваноў.

Патэнцыяльным абітурыентам факультэта С.А. Іваноў расказаў пра асаблівасці набору ў 2021 годзе на спецыяльнасць 1-88 02 01 Спартыўна-педагагічная дзейнасць (па напрамках). Былі падрабязна асветлены пытанні гісторыі станаўлення і развіцця, напрамкі работы, спартыўныя і навуковыя традыцыі факультэта, перспектывы працаўладкавання, уступная кампанія.

Усім прысутным былі ўручаны буклеты пра факультэт і рэпетыцыйнае тэсціраванне.

Сяргей Анатольевіч адказаў на шматлікія пытанні абітурыентаў.

Фотасправаздача