Міжнародная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў у ГДУ імя Францыска Скарыны

Submitted by ias on сер, 17/03/2021 - 13:11

17 сакавіка на эканамічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшла IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў “Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі сучаснай эканамічнай навукі”. Мерапрыемства адбылося ў фарматах анлайн і оф-лайн.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі больш за 120 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана. У ліку беларускіх удзельнікаў – прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, Гомельскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта “МІПСА”.

У ходзе канферэнцыі працавалі 5 тэматычных секцый: “Стратэгічныя прыярытэты інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі: тэорыя і практыка”, “Актуальныя пытанні эканомікі і кіравання вытворчымі сістэмамі і праектамі”, “Удасканаленне ўліку, кантролю і аналізу як інструментаў павышэння інавацыйнай актыўнасці арганізацыі, “Праблемы развіцця фінансава-крэдытных адносін у сучаснай эканоміцы”, “Інфармацыйныя тэхналогіі ў бізнесе”.

У прыватнасці, разгледжаны актуальныя пытанні, звязаныя з развіццём лічбавай эканомікі, функцыянаваннем малога і сярэдняга бізнесу, развіццём прадпрымальніцкай ініцыятывы. Адным з новых напрамкаў дыскусіі ўдзельнікаў канферэнцыі стала абмеркаванне пытанняў развіцця “зялёнай эканомікі”, уключаючы пошук нестандартных рашэнняў для экалагізацыі эканомікі і павышэння эфектыўнасці ўкаранення рэсурсазберагальных тэхналогій. У працэсе дыскусіі разгледжаны і ўжо сталі традыцыйнымі для канферэнцыі напрамкі, такія як развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства, фарміраванне інавацыйнай інфраструктуры рэгіёнаў і краіны ў цэлым, праблемы рэалізацыі сацыяльнай палітыкі, магчымасці пашырэння экспарту прадукцыі (работ, паслуг), праблемы падаткаабкладання суб’ектаў гаспадарання, актывізацыя інвестыцыйнай дзейнасці і многія іншыя.

Традыцыйна да пачатку канферэнцыі выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Арганізатар канферэнцыі - эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

https://www.belta.by/regions/view/razvitie-tsifrovoj-i-zelenoj-ekonomiki-obsudjat-na-mezhdunarodnoj-konferentsii-ggu-imeni-fskoriny-432964-2021/

 

Глухава Ірына Васільеўна,

нам. дэкана эканамічнага факультэта па НДРС

Фотасправаздача