Міністр адукацыі правёў семінар-нараду з кіраўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў Полацкім дзяржуніверсітэце

Submitted by ias on пан, 26/04/2021 - 10:58

На базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка правёў семінар-нараду “Аб заканчэнні 2020/2021 навучальнага года і падрыхтоўцы да 2021/2022 навучальнага года ва УВА” з кіраўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі. У мерапрыемстве прыняў удзел рэктар ГДУ імя Францыска Скарыны Сяргей Хахомаў.

Былі падведзены вынікі выканання асноўных задач у сферы вышэйшай адукацыі на бягучы навучальны год і абмеркаваны актуальныя пытанні функцыянавання ўстаноў вышэйшай адукацыі, арганізацыі навукова-інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку тэхнапаркаў, павышэння якасці і эфектыўнасці падрыхтоўкі спецыялістаў, а таксама ўзмацнення ўзаемадзеяння з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на канцэпцыі выкладання цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, забеспячэння гнуткасці зместу адукацыйных праграм, іх адаптацыя пад патрэбы рэальнага сектара эканомікі. Былі разгледжаны асобныя аспекты выхаваўчай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

Матэрыял узят на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi