XII абласны конкурс рытарычнага майстэрства

Submitted by ias on аўт, 27/04/2021 - 09:13

Кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны працягвае добрую традыцыю падтрымкі абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства. Сёлета прадстаўнікі кафедры склалі большасць членаў журы, якія ацэньваюць майстэрства юных Цыцэронаў.

XII абласны конкурс рытарычнага майстэрства адбыўся 24 красавіка ў гімназіі №14 горада Гомеля. Дзякуючы ініцыятыве настаўніка-метадыста, нязменнага трэнера каманды алімпіяднікаў па рускай мове і літаратуры ад Гомельскай вобласці Ж.Ф. Жадзейка, ужо дванаццаты раз з усіх раёнаў Гомеля і вобласці прыязджаюць навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій, каб паспаборнічаць ва ўменні выступаць публічна, адстойваць свой пункт гледжання ў спрэчцы. Конкурс карыстаецца незвычайнай папулярнасцю і, як заўсёды, збірае шмат удзельнікаў.

Кульмінацыяй конкурсу з’яўляюцца дэбаты. У гэтым годзе канкурсантам было прапанавана вызначыцца з перавагамі, што ж пераважней для сучаснага чалавека: я ці мы, горкая праўда ці салодкая хлусня, гнуткасць або прынцыповасць, розум або сэрца, надзея на талент або стараннасць.

Пераможцы конкурсу атрымалі граматы і прызы ад газеты “Гомельская праўда”, Расійскага цэнтра навукі і культуры г. Гомеля.

https://gp.by/novosti/obshchestvo/news233294.html

Фотасправаздача