Каб захаваць любоў да кнігі

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 31/05/2022 - 10:03

Памяць аб вытоках, шанаванне роднай гісторыі і дзейнасці выбітных прадстаўнікоў нашай Бацькаўшчыны выклікаюць да жыцця адпаведныя культурныя падзеі, на якія з ахвотай і лёгкасцю адгукаюцца сэрцы беларусаў.

У апошнія дні вясны, абласная бібліятэка нашага рэгіёну зладзіла фестываль кнігі “Чытай, Гомель!”, прысвечаны 140-й гадавіне нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, на якім былі прадстаўлены ўсе раённыя бібліятэкі Гомельскай вобласці. Не забракла і гасцей – аматараў чытання прозы і паэзіі, сярод якіх была, безумоўна, студэнцкая і школьная моладзь нашага горада. З ганку бібліятэкі, які ператварыўся ва ўрачыстую ўпрыгожаную сцэну, гучалі музычныя і літаратурныя творы беларускіх і замежных паэтаў на розных мовах свету пра дружбу, каханне і Беларусь. Нягледзячы на няўтульную прахалоду сёлетняй вясны, актыўны удзел прынялі ў паэтычным свяце і нашыя колішнія выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення, што навучаюцца цяпер у розных ВНУ Гомеля, а таксама слухачы курсаў польскай мовы “ГДУ-Профі”, беларускія і замежныя студэнты філфака. З рэцытацыяй незабыўна-вечных урыўкаў паэмы “Новай зямлі” Я. Коласа ў перакладзе на польскую мову перад слухачамі выступілі Маргарыта і Вольга Васьковічы, Паліна Ключынская і Марта Калюжная. Наведалі літаратурны фестываль і выкладчыкі розных кафедр нашага ўніверсітэта разам са сваімі выхаванцамі.

Дацэнт кафедры давузаўскай падрыхтоўкі
і прафарыентацыі Рыгор СЕРЫКАЎ

Фотасправаздача