Крок у навуку

Submitted by ias on сер, 29/11/2023 - 19:20

28–29 лістапада 2023 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылася V Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых даследчыкаў "Крок у навуку: праблемы, пошукі, рашэнні". Канферэнцыя праводзілася кафедрай рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства пры падтрымцы прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Беларусі і Расійскага цэнтра навукі і культуры ў г.Гомелі ў рамках Міжнароднага культурна-адукацыйнага і навуковага мерапрыемства "Славянскія сустрэчы". Суарганізатарам канферэнцыі выступіў Магнітагорскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Г.І. Носава.

Сярод 66 удзельнікаў навуковай канферэнцыі - прадстаўнікі універсітэтаў Беларусі, Расіі, Кыргызстана. Асаблівасцю канферэнцыі сёлета стала вялікая колькасць вочных удзельнікаў. На канферэнцыю прыехала дэлегацыя студэнтаў Чувашскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.Я. Якаўлева на чале з дацэнтам С.Л. Міхеевай, а таксама студэнты, магістранты, аспіранты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У першы дзень канферэнцыі адбылося пленарнае паседжанне. Адкрыла канферэнцыю намеснік дэкана філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны І.Г. Гоманава. Віталі гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі загадчык кафедры мовазнаўства і літаратуразнаўства Магнітагорскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Г.І. Носава С.В. Рудакова; прафесар кафедры рускай мовы Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта Л.Б. Савенкова; прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны У.І. Коваль, Ганаровы старшыня Фразеалагічнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта В.М. Макіенка.

З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі і вопытныя, і маладыя даследчыкі: А.І. Капнінава, А.А. Шчарбатая (г. Гомель), В.Г. Дзедавіч, Д.С. Мацеша (г. Мінск), Д.У. Андрэева (г. Чабаксары), Д.А. Канькова (г. Магнітагорск). Тэматыка іх дакладаў адлюстроўвае ўсё праблемнае поле канферэнцыі.

У цэнтры ўвагі маладых вучоных была фразеалагічная і парэміялагічная спадчына, семантыка слова ў сінхраніі і дыяхраніі, філалагічны аналіз мастацкага тэксту, спецыфіка моўнай асобы і тэксту ў лічбавую эпоху, асаблівасці інтэрнэт-камунікацыі, праблемы экалогіі мовы ва ўмовах глабалізацыі, своеасаблівасць міжкультурнай камунікацыі, важныя навучання мове ў сучаснай школе.

Абмеркаванне навуковых праблем было працягнута 29 лістапада на секцыйных пасяджэннях. Праца была арганізавана анлайн і афлайн у двух секцыях. Вынікам работы канферэнцыі стаў выхад у свет трэцяга выпуску "Маладзёжнага філалагічнага весніка".

Праца і пленарнага, і секцыйных пасяджэнняў, змест апублікаваных артыкулаў пераканаўча сведчаць, што ў навуку ўпэўнена ідуць таленавітыя, захопленыя, адукаваныя маладыя людзі, якім падуладныя пастаўленыя навуковыя праблемы і якія ў выніку руплівых пошукаў знойдуць дакладныя і патрэбныя рашэнні. Жадаем поспеху ўдзельнікам канферэнцыі і дзякуем іх навуковым кіраўнікам!

Аргкамітэт канферэнцыі

Фотасправаздача