Студэнтка ГДУ – "Віцэ-міс Гомельская вобласць – 2021"
24 красавіка ў АКЦ адбыўся фінал конкурсу “Міс і Містар Гомельская вобласць”. У прэстыжным конкурсе прынялі ўдзел адразу тры прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны: студэнт геолага-геаграфічнага факультэта Цімафей Адаськоў, студэнтка філалагічнага факультэта Аляксандра Дрывайла і студэнтка факультэта псіхалогіі і педагогікі Крысціна Лялюхова.










