На базе ГДУ імя Францыска Скарыны стартаваў трэці адкрыты STEAM-фэст
У маштабнай падзеі прымаюць удзел школьнікі сярэдніх і старэйшых класаў, бацькі, студэнты і выкладчыкі. Пляцоўкай для правядзення розных мерапрыемстваў выступае факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ. У гэтым годзе тэма STEAM-фэсту «Здароўе планеты Зямля».
Найбольш важнымі мэтамі і задачамі форуму з'яўляюцца папулярызацыя дакладных навук і высокіх тэхналогій, стварэнне ўмоў для развіцця ў падрастаючага пакалення, матывацыія да самаадукацыі, пазнання і творчасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій, развіццё грамадзянска-патрыятычных якасцяў асобы.











