Заслужаная ўзнагарода
На падставе пастановы калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2021 г.
На падставе пастановы калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2021 г.
Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны на чале з рэктарам універсітэта Сяргеем Хахомавым і дэканам факультэта фізічнай культуры Сяргеем Сеўдалевым сталі ўдзельнікамі велапрабегу "У адзінстве сіла».
У мерапрыемстве, прымеркаваным да святкавання Дня народнага адзінства, прынялі ўдзел кіраўнікі вобласці і горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, устаноў адукацыі і грамадскіх арганізацый, а таксама моладзь - усяго каля адной тысячы чалавек.
Напярэдадні святкавання 17 верасня нацыянальнага свята Дзень народнага адзінства ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі ў рэжыме тэлемоста адбыўся круглы стол «Дзень народнага адзінства як сімвал кансалідацыі беларускага народа» з удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай і іншых вышэйшых службовых асоб, кіраўнікоў , прадстаўнікоў арганізацый і ўстаноў, грамадскіх аб'яднанняў.
У Казані завяршыліся I Гульні краін СНД, якія праходзілі з 4 па 11 верасня.
Каманда нашай краіны выйграла 8 залатых, 32 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў. У агульнакамандным заліку маладыя беларускія спартсмены занялі пятае месца.
Уклад у медальную скарбонку ўнеслі і студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта. Так, студэнт другога курсу Глеб Макаранка стаў чэмпіёнам мультыспартыўнага форуму. Магістрант Ягор Трухан і другакурсніца Паліна Слесарэнка заваявалі бронзавыя ўзнагароды ў спаборніцтвах па дзюдо.
11 верасня ў канферэнц-зале нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта з заслужаным дзеячам культуры Беларускай ССР, народным артыстам Рэспублікі Беларусь, савецкім, беларускім і расійскім музыкантам і кампазітарам, членам Саюза кампазітараў, стваральнікам “тэорыі творчых хваляў” Эдуардам Сямёнавічам Ханком.
На працягу мінулага тыдня ў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзілі традыцыйныя спартыўна-комплексныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Тыдзень спорту і здароўя".
Арганізатарамі і асноўнымі ўдзельнікамі акцыі ва ўніверсітэце сталі спартыўны клуб і факультэт фізічнай культуры. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў, уцягвання іх у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, а таксама дзеля папулярызацыі алімпійскіх відаў спорту.
У Гомельскiм дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года. Дзень ведаў – незвычайнае свята для кожнага чалавека. Яно аб’ядноўвае агульным хваляваннем вучняў і іх бацькоў, выкладчыкаў і студэнтаў.