У ГДУ адбылася лекцыя прафесара Нью-Йоркскага гарадскога ўніверсітэта
12 лістапада ў канферэнц-зале ўніверсітэта адбылася online-лекцыя прафесара Нью-Йоркскага гарадскога ўніверсітэта Сяргея Віктаравіча Самсонава (New York University (NYU), Research Technology Services, Artificial intelligence technical lead, PhD in Physics (The City University of New York, CUNY)). Тэма лекцыі – “Уводзіны ў праграмаванне на мове R” (у рамках вучэбнай дысцыпліны “Інфармацыйныя тэхналогіі ў біялагічных даследаваннях”).










