Да дыялогу гатовыя!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 22/12/2020 - 09:44

22 снежня ў канферэнц-зале Гомельскага дзяржуніверсітэта адбыўся адкрыты дыялог, асноўнай тэмай якога з'яўлялася маладзёжнае самакіраванне. З членамі студэнцкага савета ГДУ, актывістамі факультэтаў і ўдзельнікамі СНДЛ «Лабараторыя па даследаванні гісторыі універсітэта» правялі гутарку галоўны спецыяліст Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Шмарлоўская, намеснік начальніка аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята г.

Мацнеюць партнёрскія сувязі

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 21/12/2020 - 13:00

Арыгінальна выкананае віншаванне перадалі Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэтау імя Францыска Скарыны прадстаўнікі кампаніі EPAM Systems – найбуйнейшага распрацоўніка праектнага (заказнога) праграмнага забеспячэння і аднаго з вядучых ігракоў у галіне IТ-кансалтынгу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Калегі павіншавалі калектыў універсітэта з 90-гадовым юбілеем установы вышэйшай адукацыі.

Віншуем з перамогай!

Submitted by ias on пят, 18/12/2020 - 09:46

У рамках XXIX Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд у Гомельскім палацы гульнявых відаў спорту адбыўся матч паміж камандамі «Гомельскія Рысі-ГДУ» і мінскім «РВАР». З першых хвілін і да самага фіналу спартсмены трымалі заўзятараў у напружанні. Барацьба на пляцоўцы была цяжкай і захапляльнай, па черзе лідзіравала то адна, то другая каманда.

У ГДУ падпісалі дагавор аб навукова-адукацыйным супрацоўніцтве з Ташкенцкім дзяржаўным юрыдычным універсітэтам

Submitted by ias on сер, 16/12/2020 - 12:03

16 снежня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылося ўрачыстае анлайн-падпісанне дагавора аб навукова-адукацыйным супрацоўніцтве з Ташкенцкім дзяржаўным юрыдычным універсітэтам (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан). З боку ГДУ дагавор падпісаў рэктар універсітэта Сяргей Анатольевіч Хахомаў, з боку ўніверсітэта-партнёра – рэктар Рахім Расулжанавіч Хакімаў.

Вядучы ў рэгіёне і заўважны ў свеце (Сайт «Абiтурыент»)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 24/11/2020 - 15:47

На мінулым тыдні 90-гадовы юбілей адзначыў адзін з буйнейшых універсітэтаў краіны — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Мы даведаліся пра гісторыю ўстановы вышэйшай адукацыі і яе сучаснае месца на міжнароднай арэне.

Навіны баскетбола

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 23/11/2020 - 14:52

19 лістапада на базе спартыўнага комплексу № 7 ГДУ імя Ф. Скарыны прайшло першынства ўніверсітэта па баскетболе 3/3 сярод дзяўчат. У выніку цікавай і напружанай барацьбы 1-е месца занялі прадстаўніцы эканамічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу – Кавалёў Д.А.), 2-е месца дасталася дзяўчатам факультэта псіхалогіі і педагогікі (адказны за спартыўна-масавую работу – Хіхлуха Д.А.), а на 3-м месцы апынулася зборная юрыдычнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу – Хімакоў В.В.).

Спорт як лад жыцця

Submitted by ias on чцв, 19/11/2020 - 08:51

У нашым універсітэце праводзіцца рэгулярная работа па раскрыцці навуковага, творчага і спартыўнага патэнцыялу студэнтаў.

Так, напярэдадні 90-гадовага юбілею ў ГДУ адбылося адкрыццё новай мультыфункцыянальнай трэнажорнай залы. Гэта падзея працягнула шэраг адкрыццяў спартыўных аб’ектаў ва ўніверсітэце. Нагадаем, у верасні быў адкрыты абноўлены фізкультурна-аздараўленчы комплекс.