Айчынная гісторыя і культура ў новым ракурсе
3 кастрычніка адбылася Рэспубліканская завочная навуковая канферэнцыя «Беларусь ў гістарычнай рэтраспектыве XIX – XX стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы», арганізаваная кафедрай гісторыі Беларусі. З прывітальным словам на яе адкрыцці выступіў дэкан гістарычнага факультэта С.А. Чаропка. Гэта канферэнцыя вядзе свой пачатак ад 2009 г. і ўжо ў шосты раз склікае сваіх удзельнікаў. Яе праблемнае поле было насычана новымі поглядамі на пытанні дзяржаўнага, сацыяльнага, рэлігійнага і этнакультурнага развіцця Беларусі.










