Гомельская школа сучаснага пяціборства. Погляд у будучыню
Зусім нядаўна ў Будапешце (Венгрыя) скончыўся чэмпіянат свету 2019 года ў сучасным пяцібор'і, на якім члены нацыянальнай каманды Вольга Сілкіна, Анастасія Пракапенка і Ірына Просенцова сталі пераможцамі ў камандных спаборніцтвах, а Вольга Сілкіна, выпускніца ГДУ, заваявала залаты медаль у індывідуальным заліку і імянную ліцэнзію на Алімпійскія гульні 2020 года Токіо. Мы ганарымся спартовымі дасягненнямі гамяльчанак і ўпэўненыя ў іх наступных перамогах.










