Віншуем з перамогай!

Submitted by ias on пан, 19/04/2021 - 10:54

З 12 па 16 красавіка на базе спартыўнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прайшло першынство горада па баскетболе сярод ВНУ Гомеля.

Каманда нашага ўніверсітэта, па чарзе перамогшы сапернікаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (II месца) і Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога (III месца), а таксама Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гомельскага філіяла ўстановы адукацыі “Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь”, паказала выдатную гульню і заслужана заняла вышэйшую прыступку п’едэстала гонару.

Каманду ГДУ да спаборніцтваў рыхтаваў начальнік спартыўнага клуба Сяргей Куляшоў.

Віншуем нашых баскетбалістаў і іх трэнера з перамогай і жадаем поспехаў на рэспубліканскіх спаборніцтвах!

Марына Кажадуб,

кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача
Падраздзяленнi