Выкладчыкі ГДУ прынялі ўдзел у міжнародным кангрэсе даследчыкаў

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 04/10/2019 - 08:56

Восьмы міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі прайшоў у Вільнюсе і сабраў больш за 500 удзельнікаў з розных краін.
Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін свету.

Выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны бралі ўдзел у дзвюх секцыях -- “Гендэрныя даследаванні” і “Літаратуразнаўства і лінгвістыка”.  Дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян выступіла на кангрэсе з дакладам “Лінгвакультурны кампанент у выкладанні беларускай мовы як замежнай”. 
На сустрэчы з выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэта кандыдатам гуманітарных навук Вольгай Трацяк, якая выкладае беларускую мову студэнтам спецыяльнасці “Беларуская мова. Польская мова. Англійская мова”, былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва паміж нашымі ВНУ у галіне беларусістыкі.