Нашчадкі Скарыны

Опубликовано kd - чт, 16/11/2017 - 13:06

16 лістапада 2017 года ў чытальнай зале 4 корпуса адбылася сустрэча з вядомымі таленавітымі выпускнікамі нашага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнікі, журналісты, барды, прафесіяналы і ўсе аматары Слова, якія ў розныя часы здабывалі адукацыю ў галоўнай навучальнай установе Усходняга Палесся – ГДУ імя Ф. Скарыны.

Кожны з выступоўцаў прэзентаваў сваю творчасць і падзяліўся ўспамінамі пра навучанне ў ГДУ. Дзякуючы падарункам творчай інтэлігенцыі краіны папоўніўся новымі рэдкімі цікавымі выданнямі і фонд музея “Alma Mater”.

Мерапрыемства было праведзена з мэтай папулярызацыі творчай спадчыны выпускнікоў універсітэта, устанаўлення і развіцця творчага супрацоўніцтва, захавання і прызнання дасягненняў таленавітых выпускнікоў у бібліятэчных і музейных фондах краіны.