У Калінінградзе праходзіць другі Форум Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс»
Галоўнай пляцоўкай ІІ Форума «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс» у 2024 годзе стаў Балтыйскі федэральны ўніверсітэт ім. Імануіла Канта ў Калінінградзе. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. У рабоце форуме ў складзе беларускай дэлегацыі прымае ўдзел дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый С.А. Чаропка, які выступіў з дакладам «Папулярызацыя ваеннай гісторыі Беларусі і Расіі як фактар захавання гістарычнай памяці».










