Тэлеперадача "Чорнае і белае"
Навучэнцы першага курса філалагічнага факультэта спецыяльнасті “Журналістыка” ГДУ імя Францыска Скарыны наведалі тэлерадыёкампанію ў рамках удзелу ў тэлеперадачы "Чорнае і белае" і стварэння новага тэлевізійнага праекта. Гэтая ўнікальная падзея дапамагла студэнтам зразумець, што сабой ўяўляе тэлерадыёвяшчанне, дазволіла адчуць атмасферу студыі, убачыць, як ствараецца і вядзецца тэлепраграма, пазнаёміцца з працай журналіста, рэжысёраў і тэхнічнага персаналу.










