Новости за декабрь 2020

  • 30 Снежань 2020
    У пачатку бягучага года студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Флора і расліннасць” біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны была ўдастоена гранта спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Асноўная мэта выдзеленых для лабараторыі сродкаў – паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання, пашырэнне магчымасцяў…
  • 30 Снежань 2020
    Рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў прыняў удзел у рабоце сесій абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў. На сесіі Гомельскага аблсавету былі падведзены вынікі работы за 2020 год, акрэслены асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельшчыны ў 2021-м, зацверджаны бюджэт вобласці на наступны год. Лепшым работнікам розных сфер уручаны дзяржаўныя ўзнагароды. Члены Гомельскага гарадскога Савета…
  • 30 Снежань 2020
    На базе Гомельскага дзяржуніверсітэта адбыўся другі абласны злёт юных журналістаў і блогераў. Некалькі дзясяткаў яшчэ зусім маладых талентаў сабраліся ў канферэнц-зале, каб павысіць свой узровень інтэрнэт-пісьменнасці, даведацца пра трэндавыя формы кантэнту для моладзі і г.д. З прывітальным словам ад кіраўніцтва ўніверсітэта да прысутных звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк. Юрый Валер'евіч падзякаваў…
  • 29 Снежань 2020
    Урачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод прайшла сёння ў Палацы Рэспублікі. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка асабіста павіншаваў больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер. На вышэйшым узроўні былі адзначаны педагогі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі, дзяржаўныя служачыя, дзеячы культуры і мастацтва, работнікі аграпрамысловага і энергетычнага комплексаў, сферы транспарту, камунікацый, будаўнічай галіны, падатковых…
  • 29 Снежань 2020
    26-27 снежня ў магілёўскім спарткомплексе “Алімпіец” адбыўся 24-ы розыгрыш Кубка Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд, у якім удзельнічалі чатыры мацнейшыя зборныя краіны. У паўфінале дзейсныя ўладальнікі Кубка і чэмпіёны Беларусі “Цмокi-Мінск” разграмілі баскетбалістаў “Гродна-93”. У вырашальным паядынку з першых хвілін і да фінальнага свістка ігракі трымалі фанатаў у напружанні і радавалі захапляльнай…
  • 28 Снежань 2020
    Выпускнік аспірантуры, навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара ГДУ імя Ф. Скарыны Антон Шамына паспяхова абараніў дысертацыю «Генерацыя другой гармонікі і выпраменьвання сумарнай частаты ў павярхоўным пласце дыэлектрычных часціц сферычнай і цыліндрычнай формы» на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «Оптыка». Навуковы кіраўнік – к.ф.-м.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэарэтычнай…
  • 24 Снежань 2020
    Вельмі прыемна заканчваць год добрымі справамі! 23 снежня валанцёрскі атрад “НемАн” факультэта замежных моў наведаў Рэчыцкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця для таго, каб павіншаваць дзетак з надыходам Новага года і Каляд. Гэты дзіцячы дом атрад наведвае не першы год, але ў гэтым раз усё атрымалася не так, як заўсёды. COVID-19 унёс свае карэктывы ў нашы планы, і мы, на жаль, не змаглі…
  • 23 Снежань 2020
    Валанцёрскія атрады ўніверсітэта “Сузор’е” і “Ветэран” прынялі ўдзел у рэспубліканскай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”. Для дзяцей былі сабраны цацкі, сродкі асабістай гігіены, канцылярскія тавары і, вядома, мандарыны і салодкія падарункі. 22 снежня адбылося віншаванне дзяцей Гомельскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з надыходзячым Новым годам. Студэнты-валанцёры падрыхтавалі святочную праграму. Перад маленькімі…
  • 23 Снежань 2020
    За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіцце бібліятэчнай справы дырэктару бібліятэкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Н.А. Кірык аб’яўлена Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь А.М. Маркевіча. Заслужаную ўзнагароду Наталлі Аляксандраўне ўручыў рэктар універсітэта С.А. Хахомаў.   Наталля Кірык працуе ва ўніверсітэце 9 год. З мая 2013 года – дырэктарам бібліятэкі. Праявіла…
  • 22 Снежань 2020
    22 снежня ў канферэнц-зале Гомельскага дзяржуніверсітэта адбыўся адкрыты дыялог, асноўнай тэмай якога з'яўлялася маладзёжнае самакіраванне. З членамі студэнцкага савета ГДУ, актывістамі факультэтаў і ўдзельнікамі СНДЛ «Лабараторыя па даследаванні гісторыі універсітэта» правялі гутарку галоўны спецыяліст Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Шмарлоўская, намеснік…
  • 21 Снежань 2020
    Арыгінальна выкананае віншаванне перадалі Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэтау імя Францыска Скарыны прадстаўнікі кампаніі EPAM Systems – найбуйнейшага распрацоўніка праектнага (заказнога) праграмнага забеспячэння і аднаго з вядучых ігракоў у галіне IТ-кансалтынгу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Калегі павіншавалі калектыў універсітэта з 90-гадовым юбілеем установы вышэйшай адукацыі. Доўгія гады ГДУ імя Ф. Скарыны цесна…
  • 18 Снежань 2020
    У рамках XXIX Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд у Гомельскім палацы гульнявых відаў спорту адбыўся матч паміж камандамі «Гомельскія Рысі-ГДУ» і мінскім «РВАР». З першых хвілін і да самага фіналу спартсмены трымалі заўзятараў у напружанні. Барацьба на пляцоўцы была цяжкай і захапляльнай, па черзе лідзіравала то адна, то другая каманда. У авертайме нашым хлопцы здолелі схіліць перавагу на…
  • 16 Снежань 2020
    16 снежня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылося ўрачыстае анлайн-падпісанне дагавора аб навукова-адукацыйным супрацоўніцтве з Ташкенцкім дзяржаўным юрыдычным універсітэтам (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан). З боку ГДУ дагавор падпісаў рэктар універсітэта Сяргей Анатольевіч Хахомаў, з боку ўніверсітэта-партнёра – рэктар Рахім Расулжанавіч Хакімаў. Падпісаны дагавор прадугледжвае арганізацыю…