Студэнты ГДУ - лепшыя ў спартыўным арыентаванні!

Submitted by ias on пят, 30/04/2021 - 14:29

27 красавіка ў Гомелі праводзіліся спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў у праграме круглагадовай спартакіяды. Каманду ГДУ імя Ф. Скарыны прадстаўлялі студэнты факультэта фізічнай культуры і геолага-геаграфічнага факультэта. Студэнты спаборнічалі на спрынтарскіх дыстанцыях, у арыентаванні гэта 2,5 і 3 км. Ва ўменні хутка прабегчы дыстанцыю на мясцовасці з компасам і картай студэнты ГДУ паказалі найлепшы вынік і занялі агульнакаманднае 1 месца. 2 месца ў студэнтаў БелДУТа, 3 месца ў Гомельскага філіяла УДА МНС Беларусі. У асабістым першынстве ў мужчын 1 месца заняў Віталь Гушча, студэнт геолага-геаграфічнага факультэта. У дзяўчат увесь п’едэстал занялі Студэнткі факультэта фізічнай культуры Аліна Шчучэнка – 1 месца, Аляксандра Шэлепава – 2 месца, Анжаліка Праваторава – 3 месца.

Выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін

Канаш А.М.

Фотасправаздача