I месца майстроў "гнуткага шляху"
З 2 па 4 сакавіка на базе спартыўнага комплексу "Алімпіец" у Магілёве прайшло першынство Рэспублікі Беларусь ("Кубак А. Мельнікава") па дзюдо сярод юніёраў 2003-2007 гг.н.
Каманда Гомельскай вобласці заняла І месца ў агульнакамандным заліку. У выніку яркай барацьбы дзюдаісты заваявалі 6 залатых, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.
Важкі ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта.
Залаты медаль заваявалі Паліна Слесарэнка (63 кг), Аляксандра Канавалава (48 кг) і Андрэй Шымбалёў (90 кг).










