"Белай Русі" - 15 гадоў!

Submitted by ias on чцв, 17/11/2022 - 15:39

17 лістапада Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" адзначае значную дату - 15 гадоў з дня заснавання. За гэтыя гады аб'яднанне стала вядома не толькі сваімі лідэрамі, але і акцыямі, накіраванымі на дапамогу дзецям, клопат аб ветэранах, падтрымку творчых пачынанняў моладзі, прапаганду здаровага ладу жыцця.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных знамянальнай даце, прымае ўдзел старшыня ВА РГА "Белая Русь" нашага універсітэта Дзмітрый Хадановіч.

У ГДУ прайшла акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!"

Submitted by ias on сер, 16/11/2022 - 10:23

Другі этап рэспубліканскай акцыі праходзіць з 11 па 18 лістапада ў ВНУ, каледжах, ліцэях, а таксама ў цэнтрах бяспекі і іншых месцах з масавым знаходжаннем людзей.

У ГДУ імя Францішка Скарыны ўсіх удзельнікаў мерапрыемства прывітаў прарэктар па выхаваўчай рабоце Дзмітрый Хадановіч.

Сярод лепшых!

Submitted by ias on аўт, 15/11/2022 - 12:39

Адгрымеў абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года". На сцэне ГЦК за званне найлепшага змагаліся сем канкурсантаў. Сярод удзельнікаў - студэнт эканамічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Уладзіслаў Паўлёнак.

Удзел у Міжнародным студэнцкім конкурсе перакладу ў Пскоўскай дзяржаўным універсітэце

Submitted by ias on аўт, 15/11/2022 - 11:29

У рамках супрацоўніцтва Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (РБ) і Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (РФ) студэнты 3 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)» прынялі ўдзел у Міжнародным студэнцкім конкурсе перакладу, прымеркаваным да года культурнай спадчыны народаў Расіі і Міжнароднаму дню перакладчыка. Арганізатарам конкурсу выступіла кафедра еўрапейскіх моў і культур Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Віншуем з перамогай!

Submitted by ias on пан, 14/11/2022 - 14:32

Студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры спецыяльнасці "Спартыўна-педагагічная дзейнасць" Ілля Чарняк стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі ў складзе ФК "Шахцёр" г. Салігорск! У гэтым футбольным сезоне Ілля забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач у 22 матчах і стаў адным з лепшых бамбардзіраў каманды ў чэмпіянаце 2022 года.

Марцьянаў Н.С.

Памяць павінна жыць

Submitted by ias on пан, 14/11/2022 - 09:43

Напярэдадні 79-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у выставачнай зале ГДУ імя Францыска Скарыны адкрылася выстава "Памяць народа ў надзейных руках маладых". Характэрна, што яна прайшла 20-ы раз.

З адкрыццём юбілейнага мерапрыемства прысутных прывітаў і павіншаваў прарэктар па выхаваўчай рабоце ГДУ Дзмітрый Хадановіч.

У памяць аб ахвярах генацыду

Submitted by ias on пят, 11/11/2022 - 15:04

10 лістапада ў рамках міжрэгіянальнай сустрэчы маладзёжных саветаў студэнтам 2-4 курсаў юрыдычнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны прадставілася ўнікальная магчымасць наведаць месца раскопак расстрэльных ям, размешчаных у Чэнкаўскім лясным масіве, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчалі мірных жыхароў горада Гомеля. . Перад вачыма прысутных паўстаў увесь жах, які выпаў на долю нашых продкаў.

Важная размова аб заканадаўстве Беларусі

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 11/11/2022 - 09:19

Педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Зарэчнюк С.П. сумесна са студэнтамі геолага-геаграфічнага факультэта прынялі ўдзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі "Сіла закона", на якой прысутнічалі прадстаўнікі Гомельскай мытні, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па выхаваўчай рабоце Вараб'ёў В.А., намеснік старшыні КСН Цэнтральнага раёна Бакланава М.Ф. і прадстаўнік БРСМ.

На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні бяспекі ў сацыяльных сетках, а таксама прафілактыкі экстрэмізму, наркаманіі і палавой недатыкальнасці.

"Белая Русь": стратэгічныя арыенціры дзейнасці

Submitted by ias on чцв, 10/11/2022 - 14:41

Старшыня Рэспубліканскага ГА "Белая Русь" Алег Раманаў сустрэўся з абласным актывам аб'яднання. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны на мерапрыемстве прадстаўляў прарэктар па выхаваўчай рабоце Дзмітрый Хадановіч.

Сустрэча праходзіла ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў.

Моладзь у навуцы

Submitted by ias on чцв, 10/11/2022 - 10:54

Выязное пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь адбылося 9 лістапада. У ім прынялі ўдзел больш за 40 маладых вучоных, якія прадстаўляюць свае універсітэты. Ад нашага ўніверсітэта ў пасяджэнні прыняў удзел дацэнт кафедры алгебры і геаметрыі Вячаслаў Мурашка.

У рамках мерапрыемства адбылося наведванне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, мэтай дзейнасці якога з'яўляецца падтрымка адораных навучэнцаў, развіццё ў іх цікавасці да навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, імкненне да асабістых навуковых дасягненняў.