Новыя веды - новыя магчымасці!
Пашыраецца супрацоўніцтва Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны з Фінансавым універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Яшчэ ў 2019 годзе паміж універсітэтамі было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве, адной з форм якога з'яўляецца мабільнасць прафесарска-выкладчыцкага складу з мэтай выкладання. Сёння ў прадстаўнікоў эканамічнага факультэта нашага ўніверсітэта і факультэта «Вышэйшая школа кіравання» Фінансавага ўніверсітэта з'явілася магчымасць прыняць удзел у праграме «Запрошаны прафесар» для чытання лекцый навучэнцам ВНУ-партнёраў.










