Першынство ГДУ па шахматах
З 9 па 11 сакавіка на базе спартыўнага комплексу №7 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося традыцыйнае першынство ўніверсітэта па шахматах.
У выніку трохдзённай барацьбы перамогу адсвяткавалі прадстаўнікі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – В.В. Царун).
Сярэбраным прызёрам стала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – М.Ф. Кастырка).










