Сустрэча нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі
Дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі Уладзіслаў Бейзераў 25 лютага прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі, якое праходзіла пад старшынствам Першага намесніка міністра адукацыі Ірыны Старавойтавай. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны офіс праграмы Erasmus+ у Рэспубліцы Беларусь.










