Кубак па адукацыйнай робататэхніцы

Submitted by ias on аўт, 09/03/2021 - 12:27

6 сакавіка адбыўся 3 этап другога сезона спаборніцтваў “Кубак па адукацыйнай робататэхніцы” на базе факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны.

Кубак па адукацыйнай робататэхніцы – гэта серыя турніраў, якія праводзяцца ў розных гарадах Рэспублікі Беларусь. Мэтай Кубка з’яўляецца папулярызацыя і садзейнічанне развіццю робататэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Зноў сярод лепшых!

Submitted by ias on пят, 05/03/2021 - 15:45

Рэйтынгі ўніверсітэтаў – гэта сучасны інструмент інтэграцыі ВНУ у сусветную адукацыйную прастору. У канцы студзеня быў абноўлены адзін з найбуйнейшых міжнародных рэйтынгаў устаноў вышэйшай адукацыі Webometrics. Адзначым, што ў гэты раз рэйтынг складаўся па новай методыцы: раней універсітэты ацэньваліся па чатырох індыкатарах, а ў цяперашні час – па трох. Асноўныя крытэрыі ацэнкі – прысутнасць універсітэта ў інтэрнэце і цытаванасць публікацый навукоўцаў.

У музычнай школе мастацтваў №1 імя П.І. Чайкоўскага адбыўся ўрачысты прыём жанчын кіраўніком Цэнтральнага раёна

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 05/03/2021 - 15:00

Больш за 30 жанчын Цэнтральнага раёна, якія праявілі сябе ў розных сферах жыцця, атрымалі напярэдадні 8 сакавіка кветкі і падарункі.

Нам прыемна адзначыць, што ўвагі была ўдастоена і прадстаўніца Гомельскага дзяржуніверсітэта: ва ўрачыстым прыёме жанчын прыняла ўдзел загадчык кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аксана Рыгораўна Яшчанка.



Першыя віншаванні

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 05/03/2021 - 13:11

Напярэдадні самага пяшчотнага свята вясны – Міжнароднага жаночага дня – ва ўніверсітэце адбылося традыцыйнае віншаванне прадстаўніц прыгожай паловы калектыву: выкладчыц, супрацоўніц, студэнтак.

Сардэчныя словы ўдзячнасці, шчырыя пажаданні, кветкі і падарункі – у гэты дзень усё прысвечана мілым дамам. Ад імя мужчын усяго ўніверсітэта са словамі віншавання да жанчын звярнуліся прадстаўнікі рэктарата Андрэй Крук, Алег Дземідзенка і Юрый Нікіцюк.

Інтэлектуальны квіз “Самая-самая”

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 05/03/2021 - 11:53

4 сакавіка ва ўніверсітэце прайшоў інтэлектуальны квіз “Самая-самая”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Арганізатарам гульні выступіў студэнцкі савет універсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў, а іх ініцыятыву падтрымалі выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта.

III KHABAROVSK INTERNATIONAL SKILLS COMPETITION UNDER WORLDSKILLS UMBRELLA 2021

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 05/03/2021 - 10:39

З 1 па 2 сакавіка студэнт спецыяльнасці АСАІ Данііл Дамасканаў прымаў удзел у конкурсе “III KHABAROVSK INTERNATIONAL SKILLS COMPETITION UNDER WORLDSKILLS UMBRELLA (Ворлдскілс Расія) 2021” – Хабараўск.

Данііл прадстаўляў Рэспубліку Беларусь у кампетэнцыі “Сеткавае і сістэмнае адміністраванне”. У дадзенай кампетэнцыі сваіх удзельнікаў таксама заявілі Расія, Японія, Малайзія, Казахстан і Індыя.

Ва ўмовах абмежаванняў пандэміі мерапрыемства праходзіла з дапамогай ІКТ.

Містар універсітэта – 2021

Submitted by ias on пят, 05/03/2021 - 10:18

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ГДУ імя Францыска Скарыны 31-ы раз адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс “Містар універсітэта”. Конкурс з’яўляецца адной з самых чаканых і яркіх падзей. З кожным годам шоў становіцца ўсё больш займальным, а інтрыга, хто ж стане пераможцам, усё больш хвалюючай.

У гэты раз за ганаровы тытул “Містар універсітэта” змагаліся 8 харызматычных маладых людзей:

Генадзь Салавей: ад ВНУ патрэбныя высокакваліфікаваныя КАДРЫ для сучаснай эканомікі (САЙТ SB.BY)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 04/03/2021 - 20:34

Старшыня Гомельскага выканаўчага камітэта Генадзь Салавей сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі ГДУ імя Ф. Скарыны. Абмяркоўвалі пытанні развіцця эканомікі, сельскай гаспадаркі, адукацыі, медыцыны і сацыяльнай сферы. Галоўнае патрабаванне і заданне ад кіраўніка вобласці ўніверсітэцкай інтэлігенцыі – падрыхтоўка высокапрафесійных кадраў, якія сёння проста неабходныя для нармальнага развіцця беларускай эканомікі.

“Прыроды цудоўнае стварэнне...”

Submitted by ias on чцв, 04/03/2021 - 12:55

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ГДУ пачала работу выстава аднаго дня “Прыроды цудоўнае стварэнне...”. Арт-падзея ў такім фармаце праходзіць ва ўніверсітэце ўпершыню. Адзначым, што працягвае сваю работу і выстава “Тварэнне душы і рук”.

“Тэорыя і практыка навучання замежным мовам: традыцыі і перспектывы развіцця”

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 03/03/2021 - 17:02

3 сакавіка ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася традыцыйная Міжнародная навукова-практычная анлайн-канферэнцыя студэнтаў і маладых вучоных “Тэорыя і практыка навучання замежным мовам: традыцыі і перспектывы развіцця”, заснавальнікамі якой выступаюць факультэт рамана-германскіх моў Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта (г. Масква, Расійская Федэрацыя) і факультэт замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (г. Гомель, Беларусь).