Адукацыя для творчасці і арыгінальнага мыслення (Сайт «Абiтурыент»)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 18/02/2021 - 15:20

Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя абумовіла лічбавізацыю розных сфер жыцця. Кардынальныя змены назіраюцца ўсюды, у тым ліку на рынку эканамічных прафесій. Якімі ведамі і навыкамі павінны валодаць сучасныя фінансісты, каб стаць запатрабаванымі спецыялістамі? Пра гэта мы даведаліся на кафедры фінансаў і крэдыту эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Інавацыйны адказ на выклік часу (Сайт «Абiтурыент»)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 18/02/2021 - 14:37

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пачынаюць рыхтаваць спецыялістаў у галіне камп’ютарнай бяспекі і абароны інфармацыі. Набор на адпаведную спецыяльнасць пачнецца на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій у 2021 годзе.

Роля экскурсавода ў развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь

Submitted by ias on сер, 17/02/2021 - 14:44

У пашыраным маштабе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны сумесна з дзяржаўнай установай «Нацыянальнае агенцтва па турызме» праведзены анлайн-семінар «Роля экскурсавода ў развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь». Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы профільных органаў дзяржаўнага кіравання – Упраўлення спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і аддзела спорту і турызму Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта з удзелам прадстаўнікоў гісторыка-культурных устаноў Гомельскай вобласці.

“Афганістан – памяць і боль”

Submitted by ias on аўт, 16/02/2021 - 17:06

На базе выставачнай залы ГДУ імя Францыска Скарыны адбылася сустрэча пад назвай “Афганістан – памяць і боль”. Нагадаем, 15 лютага афіцыйна адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

«Дэбют-5»

Submitted by ias on пан, 15/02/2021 - 16:31

15 лютага ў анлайн-рэжыме адбыўся фінал конкурсу «Дэбют-5», у якім па запрашэнні прадстаўнікоў факультэта рамана-германскіх моў Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта студэнты 3 курса факультэта замежных моў Валерыя Лявонава, Вольга Качова і Марына Кішко атрымалі магчымасць ацаніць свае ўменні працаваць з тэкстам на занятках па англійскай мове са школьнікамі рознага ўзросту. Студэнткі самастойна ў кароткі тэрмін выбралі тэксты і склалі поўны сцэнарый працы з імі, пачынаючы ад прадтэкставых заданняў і заканчваючы паслятэкставымі практыкаваннямі.

Годная ўзнагарода за высакародную працу

Submitted by ias on пан, 15/02/2021 - 16:10

Загадчыку кафедры рускай і сусветнай літаратуры Гомельскага дзяржуніверсітэта, прафесару Акадэміі ваенных навук Расіі, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Івану Афанасьеву прысуджана прэмія імя А.А. Свечына 2 ступені Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі. Такой высокай узнагародай Іван Мікалаевіч адзначаны за ваенна-гістарычную працу «Лёс камандарма Лізюкова: версіі, міфы і праўда».

Па словах аўтара, кніга, якая выйшла ў свет у 2018 годзе, уяўляе сабой вынік шматгадовай працы.