ХХII абласны адкрыты конкурс навукова-тэхнічнай творчасці вучняў "ТэхнаІнтэлект"
На базе факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Гомельскага дзяржуніверсітэта прайшоў ХХII абласны адкрыты конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў “ТэхнаІнтэлект”. У гэтым годзе ён упершыню праведзены ў новым фармаце: канкурсанты прэзентавалі свае праекты анлайн.
Для ўдзелу ў “ТэхнаІнтэлекце” было зарэгістравана 85 удзельнікаў з устаноў адукацыі 18 раёнаў Гомельскай вобласці і абласнога цэнтра.











