Японскі госць у “Школе дзюдо Ігара Макарава”
У жыцці Ігара Віктаравіча Макарава – чэмпіёна XXVIII Алімпійскіх гульняў у Афінах, заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь – было вельмі шмат незабыўных сустрэч з цікавымі людзьмі. Адна з іх здарылася ў верасні мінулага года. Так, менавіта здарылася! Таму што яе перадгісторыя досыць незвычайная. Наокі Наката, выкладчык і трэнер па дзюдо японскага ўніверсітэта Сендай, чэмпіён Азіі па дзюдо, захацеў пазнаёміцца з адзіным у гісторыі алімпійскім чэмпіёнам па дзюдо з Беларусі. Наокі знайшоў Ігара ў сацсетках і дамовіўся аб сустрэчы.











