Пасяджэнне Прэзідыума Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ
10 красавіка рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ.
10 красавіка рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ.
Пагодныя красавіцкія дні – найбольш зручны перыяд для экскурсій і рознага роду падарожжаў. Студэнты, што прыехалі да нас па праграме акадэміцкага абмену з Казані, Гжэлі і Саранска, таксама рыхтуюцца зведаць некаторыя нашыя маляўнічыя мясціны і годныя ўвагі забыткі, але ўжо там-сям паспелі пабываць і самастойна.
Выкладчык кітайскай мовы, аспірант кафедры рускай, агульнага і славянскага мовазнаўства Віялета Беладзед пабывала на стажыроўцы ў г. Шанхай і наведала Шанхайскую Акадэмію грамадскіх навук.
Асноўнымі мэтамі паездкі сталі павышэнне навукова-педагагічнай кваліфікацыі ў працэсе выкладання кітайскай мовы як замежнай, правядзенне навуковых даследаванняў па гендэрнай лінгвістыцы, удасканаленне навыкаў і ўменняў вуснага іншамоўнага маўлення, неабходных для правядзення навукова-даследчай работы і выкладання кітайскай мовы.
З 3 па 5 красавіка на базе спартыўнага комплексу "Алімпіец" у Магілёве адбыўся адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па дзюдо.
У спаборніцтвах удзельнічалі больш за 200 спартсменаў. Медалі разыгрываліся ў індывідуальным турніры і сярод змешаных каманд.
У фінальны дзень спаборніцтва наведаў Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Старшыня Апякунскага Савета ГА "Беларуская федэрацыя дзюдо" Вадзім Сіняўскі, які ўручыў узнагароды пераможцам.
Каманда Гомельскай вобласці заняла ІІ месца ў агульнакамандным заліку.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце Дзмітрый Хадановіч і старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Ігар Макараў прынялі ўдзел у рабоце V З'езда РГА “Белая Русь”. На парадку дня разглядаліся пытанні:
7 красавіка споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Кірыла Трафімавіча Мазурава - Героя Сацыялістычнай Працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, старшыні ЦК КПБ, Першага намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР, першага старшыні Усесаюзнай рады ветэранаў. Прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ля памятнай дошкі знакамітаму земляку.
Алімпійскія гульні ў Афінах 2004 года прынеслі беларускаму спорту адразу дзве вялікія сенсацыі. Юлія Несцярэнка, як сапраўдная белая маланка, бліснула ў фінале стометроўкі. А дзюдаіст Ігар Макараў аказаўся мацнейшым за сваіх сапернікаў у вагавой катэгорыі да 100 кілаграмаў. Ён стаў першым і пакуль адзіным алімпійскім чэмпіёнам па дзюдо ў гісторыі беларускага спорту. Праз 20 гадоў героі афінскай Алімпіяды ў промнях славы не купаюцца і не надта да гэтага не імкнуцца. Юлія Несцярэнка спакойна трэніруе маладых бегуноў у родным Брэсце.
Студэнткі маладзёжнага крыла ГА "Беларускі саюз жанчын" ГДУ імя Ф.Скарыны сустракалі цягнік з дзецьмі з Херсонскай вобласці, якія пасля аздараўлення вярталіся ў Херсонскую вобласць.
Дзеці, сем'і якіх былі эвакуіраваны з зоны ваенных дзеянняў, два тыдні праходзілі аздараўленне і рэабілітацыю ў санаторыі "Лясная паляна" Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
У Гомельскім медуніверсітэце адбыўся абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыі - 2024". Наш універсітэт паказаў гледачу і журы насычаную, разнажанравую праграму. Творчыя калектывы таленавіта здзіўлялі прысутных акадэмічным, народным, эстрадным вакалам, дэманстравалі цікавую і яркую харэаграфію, мініяцюры. Выступленне ГДУ было прасякнута па-сапраўднаму лёгкай, студэнцкай энергіяй, чым і зачапіла ўсіх у зале.
Дзякуем наш студклуб і ўсім удзельнікам за цудоўны вечар!