Студэнты з КНР знаёмяцца з прамысловымі прадпрыемствамі Гомеля
13 снежня 2023 года студэнты з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія навучаюць на спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне" ў рамках эксперыментальнага праекта, наведалі адно з вядучых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці ў рэгіёне, - ААТ "Гомельскі лікёра-гарэлачны завод "Радамір". Гэта першая экскурсія ў ліку запланаваных. Мэта такіх экскурсій - пазнаёміць студэнтаў з КНР з прамысловым патэнцыялам Гомеля і Гомельскай вобласці.
Новыя перспектывы супрацоўніцтва
У Пекіне адбылася рабочая сустрэча рэктара ГДУ імя Ф.Скарыны Сяргея Хахомава і рэктара Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій Фу Мэніна. У рамках рабочай сустрэчы кіраўнікі ўніверсітэтаў-партнёраў падпісалі пагадненне аб сумеснай падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Таксама была праведзена Рада Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны. Сябры Рады заслухалі справаздачу аб выніках працы Інстытута Канфуцыя ў 2023 годзе, узгаднілі план працы на 2024 год.
ГДУ прымае ўдзел у Сусветнай канферэнцыі па кітайскай мове ў Пекіне
Рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў і судэрэктара Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны Аляксандр Рагачоў і Цзы Імін прымаюць удзел у Сусветнай канферэнцыі па кітайскай мове ў Пекіне. Падчас мерапрыемства адбылася рабочая сустрэча Сяргея Хахомава з кіраўніцтвам Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій.
Партнёры абмеркавалі далейшыя перспектывы развіцця Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны, а таксама рэалізацыю шэрагу сумесных навуковых праектаў.
35 гадоў як Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт носіць імя Францыска Скарыны
Сёлета спаўняецца 35 гадоў з часу надання Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Францыска Скарыны. Наша ВНУ нездарма носіць імя славутага вучонага, асветніка і першадрукара, чый партрэт знаходзіцца ў ганаровай Зале Сарака Падуанскага ўніверсітэта. Наша навучальная ўстанова — другая на тэрыторыі сучаснай Беларусі пасля БДУ, якой быў нададзены ганаровы статус універсітэта. Як трэба адзначыць і тое, што другімі мы сябе не лічым. Адзін з кірункаў дзейнасці кафедры беларускай літаратуры — вывучэнне багатай літаратуры і культуры Гомельшчыны.
Прадстаўнікам ГДУ прысвоены званні ганаровых прафесараў Баодзінскага тэхналагічнага ўніверсітэта
6 снежня рэктару ўніверсітэта Сяргею Хахамова і дырэктару Навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута ГДУ Аляксандру Рагачову прысвоены званні ганаровых прафесараў Баодзінскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта выступілі з дакладамі перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі кітайскай ВНУ-партнёра. Аўдыторыя цікавілася перавагамі навучання ў Беларусі, сувязямі нашай краіны з КНР, дасягненнямі нашага ўніверсітэта, магчымасцямі навучання ў магістратуры і аспірантуры ГДУ.
Дыстанцыйнае электроннае галасаванне: адкрытасць і давер
Студэнты, выкладчык і супрацоўнікі універсітэта далучыліся да анлайн-пасяджэння міжнароднага маладзёжнага дыскусійнага клуба "Таўрычны" па тэме "Дыстанцыйнае электроннае галасаванне: адкрытасць і давер".
У рабоце дыскусійнага клуба прынялі ўдзел Старшыня ЦВК Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, службовыя асобы Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў, студэнты і выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікі маладзёжных выбарчых камісій і Маладзёжнага савета пры Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Крок у навуку
28–29 лістапада 2023 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылася V Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых даследчыкаў "Крок у навуку: праблемы, пошукі, рашэнні". Канферэнцыя праводзілася кафедрай рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства пры падтрымцы прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Беларусі і Расійскага цэнтра навукі і культуры ў г.Гомелі ў рамках Міжнароднага культурна-адукацыйнага і навуковага мерапрыемства "Славянскія сустрэчы". Суарганізатарам канферэнцыі выступіў Магнітагорскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Г.І. Носава.
Мір даўжынёю ў жыццё
Сёлетні юбілей вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – знамянальны: 80 гадоў.










