Дыялекталагічная практыка гасцей з Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Опубликовано ias - чт, 09/07/2026 - 16:36

Студэнты Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія прыехалі ў Гомель на дыялекталагічную практыку, з задавальненнем наведвалі заняткі па беларускай мове, якія праводзілі дацэнт кафедры беларускай літаратуры Таццяна Пятроўская і прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Ляшчынская.

У аўторак адбылася экскурсія ў Літаратурна-асветніцкі цэнтр памяці пра Вялікую Айчынную вайну “Патрыётыка”, якую правяла старшы выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры Іна Азарава.

Разам з Мікалаем Іванавічам Афанасьевым госці з Варонежа ўсклалі кветкі да помніка братам Лізюковым, наведалі Партызанскую крынічку, помнік воінам-вызваліцелям каля прадпрыемства “Гомсельмаш”. Атрымалася цікава і душэўна!

У сераду пасля заняткаў студэнты набылі гасцінцы для сваіх родных  у краме фабрыкі “Спартак”, гулялі па горадзе. А вечарам наведалі Маладзёжны тэатр – спектакль “Дзікае паляванне караля Стаха” па рамане Уладзіміра Караткевіча.  Пасля спектакля рушылі ў парк, каб паглядзець на мост праз Сож і зрабіць атмасферныя фота!

Завяршылася дыялекталагічная практыка нашых гасцей з Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта сустрэчай з рэктарам ГДУ Сяргеем Хахомавым, на якой студэнты і выкладчык падзяліліся сваімі ўражаннямі пра наш універсітэт, Гомель, Беларусь, а таксама выказалі падзяку кіраўніцтву ўніверсітэта і факультэта за цёплы прыём і арганізацыю  практыкі.

Сяргей Анатольевіч уручыў практыкантам сертыфікаты, а кіраўніку – лісты падзякі.

Да новых сустрэч, сябры! Чакаем вас на канферэнцыях, семінарах, круглых сталах і новай практыцы налета!