Школа будучага настаўніка

Опубликовано ias - ср, 19/05/2021 - 09:17

 

На філалагічным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў 2-3 курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з настаўнікам-метадыстам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 6 г. Рагачова» Бедняковай Ірынай Валянцінаўнай. Сустрэча арганізавана дэканам факультэта Аленай Палуян і дацэнтам кафедры беларускай мовы Зояй Шведавай з мэтай знаёмства нашых студэнтаў з выкарыстаннем электронных адукацыйных рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

Настаўнік-метадыст Ірына Беднякова пазнаёміла студэнтаў з распрацаваным ёю інфармацыйна-адукацыйным рэсурсам “Сіняя птушка”, паказала магчымасці гэтага сайта, а таксама правяла майстар-клас па выкарыстанні ўласных напрацовак у вучэбным працэсе.

Дзякуем Ірыне Валянцінаўне за слушную і карысную інфармацыю, якая дапаможа нашым студэнтам – будучым настаўнікам – больш якасна рыхтаваць канспекты ўрокаў па беларускай мове і літаратуры, а ў будучым праводзіць гэтыя ўрокі з магчымасцю выкарыстання разнастайных форм працы.

Фотоотчёт