Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны не страчвае сваёй актуальнасці

Опубликовано ias - ср, 29/04/2026 - 13:57

На факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый 29 красавіка прайшоў круглы стол «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны: актуальныя праблемы вывучэння і выкладання (да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны».

З прывітальным словам да яго ўдзельнікаў звярнуўся дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый к. г. н. дацэнт С. А. Чаропка. Ён адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, аб’ектўнага асвятлення яе падзей.

У рамках круглага стала было заслухана некалькі дакладаў. Частка з іх была прадстаўлена студэнтамі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый. У іх знайшло адлюстраванне бачанне падзей вайны сучаснай моладдзю. Пры гэтым неабходна адзначыць і высокі навуковы ўзровень дакладаў. Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту к. г. н. Л. С. Скрабіна на аснове асабістых крыніц германскіх салдат паказала, якія настроі панавалі сярод тых з іх, хто ваяваў на савецка-германскім фронце. Дaклад загадчыка кафедры ўсеагульнай гісторыі д. г. н. прафесара М. М. Мязгі быў прысвечаны праблеме выкладання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў школьных падручніках. Ён адзначыў, што менавіта ў школе пры вывучэнні гісторыі фарміруюцца асновы гістарычнай памяці моладзі. Таму важна, каб матэрыял школьных падручнікаў быў дакладна вывераны з пункту гледжання гістарычнай навукі і адлюстроўваў тыя гістарычныя канцэпыцыі, якія адпавядаюць інтарэсам беларускага грамадства.

Фотоотчёт