Стажыроўка ў Купалаўскім універсітэце

Опубликовано ias - ср, 27/05/2026 - 12:19

З мэтай вывучэння вопыту выкладання дысцыплін спецыяльнасці “Журналістыка” дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян прайшла стажыроўку на кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

Пад час стажыроўкі Алена Мікалаеўна пазнаёмілася з арганізацыяй заняткаў для будучых журналістаў з выкарыстаннем модульнага навучання і праектных метадаў. Для гэтага наведала практычныя па такіх дысцыплінах, як “Палітычная і дзелавая журналістыка”, “Мова сродкаў масавай камунікацыі”, “Тэорыя сувязей з грамадскасцю”, а таксама залік па дысцыпліне “Дызайн і камп’ютарная вёрстка”, які праводзіўся ў практыка-арыентаванай форме з дэманстрацыяй рашэнняў праектных заданняў.

Цікавым з’яўляецца вопыт кафедры журналістыкі па рэалізацыі такіх праектаў, як карпаратыўны часопіс “STUDэйшыя”, сеткавы міжфакультэцкі праект “Сінтаксіс”, мультымедыйнае інтэрв’ю “Выпускнікі-купалаўцы: гісторыі поспеху”, студэнцкае інтэрнет-радыё “Купалаўская хваля”, інформацыйна-адукацыйны рэсур “МедыяДом”.

Для знаёмства з гісторыяй і традыцыямі Купалаўскага ўніверсітэта для стажора былі праведзены экскурсіі па факультэту гісторыі, камунікацыі і турызму, па галоўным корпусе ўніверсітэта і Музеі гісторыі развіцця, па вучэбна-навукова-вытворчым аб’яднанні “Студэнцкі медыяцэнтр”.

Па выніках стажыроўкі быў абагулены вопыт работы кафедры па выкарыстанні сучасных метадаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, уключаючы модульнае навучанне, праектныя метады, самастойную работу студэнтаў.

Стажор выказвае шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву ГДУ імя Ф. Скарыны і ГрДУ імя Янкі Купалы і асабіста загадчыку кафедры журналістыкі Мінчук І.І. за магчымасць прайсці стажыроўку і падрабязна пазнаёміцца з арганізацыяй падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў.

Фотоотчёт