Новости за март 2021

  • 29 сакавік 2021
    Самым яскравым паказчыкам трывалага засваення рускай мовы замежнымі выхаванцамі з’яўляецца асэнсаваны, добраахвотны і доўгачаканы паход у тэатр. Ідуць не ўсе. Выкладчык наўмысна заахвочвае да гэтага мерапрыемства толькі тых, хто потым, вярнуўшыся на радзіму, будзе з асалодай успамінаць пра тое, што, правучыўшыся чатыры гады ў Беларусі, усё ж такі хаця б разок дакрануўся сэрцам да чароўнасці сцэнічнага мастацтва і перажыў тыя…
  • 26 сакавік 2021
    26 сакавіка прарэктар па вучэбнай рабоце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Ігар Семчанка прыняў удзел у рабоце круглага стала “Актуальныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі паміж установамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Туркменістана”, які праводзіўся ў анлайн-рэжыме. Удзельнікамі круглага стала сталі прадстаўнікі адукацыйных і дыпламатычных ведамстваў дзвюх краін, устаноў…
  • 18 сакавік 2021
    Асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця лесагаспадарчай галіны агучыў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Валянцін Шатраўка на інфармацыйнай сустрэчы са студэнтамі і супрацоўнікамі ГДУ імя Ф. Скарыны. На мерапрыемстве прысутнічалі: адміністрацыя ўніверсітэта, генеральны дырэктар Гомельскага ДВЛГА Юрый Ліпскі, дэкан біялагічнага факультэта Віктар Аверын, загадчык кафедры лесагаспадарчых дысцыплін…
  • 18 сакавік 2021
    17 сакавіка ў ГДУ імя Ф. Скарыны прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах. Перамогу ў спаборніцтвах атрымаў студэнт гістарычнага факультэта Станіслаў Сільчанка. Прадстаўнік гэтага ж факультэта Станіслаў Немцаў заняў другое месца. Бронзавым прызёрам першынства стала Карына Якаўленка, студэнтка філалагічнага факультэта. Усе яны прадстаўлялі інтэрнат №1, які і стаў бясспрэчным…
  • 18 сакавік 2021
    У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбыўся Міжнародны круглы стол “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі і Расіі. Памяць культуры вечная”, арганізаваны ў анлайн-фармаце сумесна з расійскімі ўніверсітэтамі – Чувашскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя І.Якаўлева і Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам. З прывітальным словам ад Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны выступіў Алег…
  • 18 сакавік 2021
    У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме, упраўленнем спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, аддзелам спорту і турызму Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта праведзена прафесійная атэстацыя на кваліфікацыю экскурсаводаў у Гомельскай вобласці. У склад атэстацыйнай камісіі ад Гомельскай вобласці ўвайшлі: Палуян Ігар Леанідавіч, начальнік…
  • 17 сакавік 2021
    Каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта “Lynces justae” штогод становіцца прызёрам Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды. Чарговая студэнцкая алімпіяда прайшла ў Мінску. У ёй прынялі ўдзел 39 індывідуальных канкурсантаў і 11 каманд з усёй краіны. На мерапрыемстве прысутнічала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, міністэрстваў адукацыі і юстыцыі, Вярхоўнага суда, Генеральнай…
  • 17 сакавік 2021
    17 сакавіка на эканамічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшла IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў “Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі сучаснай эканамічнай навукі”. Мерапрыемства адбылося ў фарматах анлайн і оф-лайн. Удзельнікамі канферэнцыі сталі больш за 120 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана. У ліку беларускіх…
  • 16 сакавік 2021
    Падведзены вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу "Лепшая вучэбная група" 2020/2021 навучальнага года. 1 месца заняла група ФК-33 факультэта фізічнай культуры (куратар – Вольга Валер’еўна Тозік, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры); 2 месца падзялілі групы АС-36 факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (куратар – Уладзімір Мікалаевіч Кулінчанка, старшы выкладчык кафедры АСАІ) і БФ-31 філалагічнага…
  • 16 сакавік 2021
    11 сакавіка ў Гомельскім абласным выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання і ўзнагароджання лепшых спартсменаў вобласці, якія праявілі сябе на прэстыжных спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, нягледзячы на адмены і пераносы з-за пандэміі COVID-19. Сярод атлетаў, якія годна прадставілі і абаранілі гонар нашай вобласці і рэспублікі, – студэнты, магістранты і выпускнікі ГДУ імя Ф. Скарыны: Ірына Вінаградава…
  • 12 сакавік 2021
    12 сакавіка на юрыдычным факультэце адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэя Анатольевіча Злотнікава са студэнтамі першага курса. Сустрэча прымеркавана да дзяржаўнага свята нашай краіны – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Андрэй Анатольевіч расказаў студэнтам, будучым юрыстам, пра асаблівасці працэсу заканатворчасці. Прыводзячы канкрэтныя прыклады са сваёй дэпутацкай…
  • 12 сакавік 2021
    З 9 па 11 сакавіка на базе спартыўнага комплексу №7 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося традыцыйнае першынство ўніверсітэта па шахматах. У выніку трохдзённай барацьбы перамогу адсвяткавалі прадстаўнікі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – В.В. Царун). Сярэбраным прызёрам стала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу…
  • 12 сакавік 2021
    11 сакавіка прайшло чарговае пасяджэнне студэнцкага савета ўніверсітэта. У ходзе мерапрыемства прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк адказаў на пытанні студэнцкага актыву, акцэнтаваў увагу моладзевых лідараў на прыярытэтных задачах. Вялікая ўвага была нададзена арганізацыі Дня адчыненых дзвярэй. Штогод члены студсавета задзейнічаны ў правядзенні гэтага мерапрыемства, імі арганізуюцца інтэрактыўныя пляцоўкі і моладзевыя…
  • 12 сакавік 2021
    У дадзенай канферэнцыі, арганізатарам якой выступіў гістарычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны, прымаюць удзел больш за трыццаць аўтарытэтных даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Расіі. Сярод іх 12 дактароў і 16 кандыдатаў гістарычных навук. Прадстаўлены буйныя навуковыя цэнтры трох дзяржаў, у якіх вядзецца актыўнае вывучэнне міжнародных адносін міжваеннага перыяду. Гэта ўніверсітэты Масквы, Варшавы, Мінска, Санкт-Пецярбурга, Торуні…
  • 12 сакавік 2021
    У кожнага з нас час ад часу з'яўляецца жаданне наведаць новыя месцы, актыўна адпачыць, пазнаёміцца з жыхарамі іншых краін… Імклівае развіццё турызму актывізуе бізнес, цягне за сабой стварэнне новых працоўных месцаў, вымагае адкрыцця сучасных спецыяльнасцей ва ўстановах адукацыі. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны для больш якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў турыстычнай галіны была нават створана новая…
  • 12 сакавік 2021
    У выставачнай зале ўніверсітэта адбылося адкрыццё першай персанальнай выставы “Падарожжа ў прыгожае”. Яе аўтар – Попічава Кацярына, студэнтка чацвёртага курса біялагічнага факультэта. Ва ўрачыстай абстаноўцы з прывітальным словам да прысутных звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк. Юрый Валер’евіч адзначыў значнасць арганізацыі персанальных выстаў нашых студэнтаў і выкладчыкаў у культурным жыцці ўніверсітэта і…
  • 11 сакавік 2021
    З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры пры фінансавай падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выйшла энцыклапедыя “Уладзімір Караткевіч”. У ёй змешчана каля 1000 артыкулаў, якія расказваюць пра жыццёвы  і творчы шлях Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, пра людзей, якія мелі стасункі з пісьменнікам, даследавалі і даследуюць яго літаратурную дзейнасць, пра тых, для каго асоба мастака слова…
  • 10 сакавік 2021
    Ганаровай граматы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ўдастоены старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі ГДУ імя Францыска Скарыны Аляксей Зайцаў. Такой узнагародай малады навуковец адзначаны за добрасумленную працу і значны ўклад у арганізацыю ідэалагічнай работы ў рэгіёне.
  • 10 сакавік 2021
    У першых чыслах сакавіка на геолага-геаграфічным факультэце ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” адбылося папярэдняе размеркаванне выпускнікоў спецыяльнасці “Геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў” (спецыялізацыі “Геафізічныя метады пошукаў і разведкі”, “Інжынерная геалогія і гідрагеалогія”). Спецыялісты-геолагі сёлета патрабуюцца ў 14 арганізацыях, якія даслалі заяўкі на 25…
  • 09 сакавік 2021
    З 3 па 5 сакавіка прарэктар па вучэбнай рабоце Ігар Валянцінавіч Семчанка ў складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у афіцыйным візіце ў г. Ташкент (Узбекістан), у ходзе якога адбылося 8-е пасяджэнне Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковаму супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. На пасяджэнні міністр адукацыі Беларусі І.В. Карпенка і Міністр вышэйшай і…
  • 09 сакавік 2021
    У 2018 годзе паміж Дзяржаўным універсітэтам імя Сэма Х’юстана, Злучаныя Штаты Амерыкі, і Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны быў падпісаны дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве, у рамках якога ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж амерыканскай і беларускай ВНУ. Па запрашэнні амерыканскіх калегаў прадстаўнікі ад беларускай ВНУ ў складзе Цімура Бародзіча, намесніка дэкана па вучэбнай рабоце факультэта…
  • 09 сакавік 2021
    6 сакавіка адбыўся 3 этап другога сезона спаборніцтваў “Кубак па адукацыйнай робататэхніцы” на базе факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны. Кубак па адукацыйнай робататэхніцы – гэта серыя турніраў, якія праводзяцца ў розных гарадах Рэспублікі Беларусь. Мэтай Кубка з’яўляецца папулярызацыя і садзейнічанне развіццю робататэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь. Агульную арганізацыю ажыццяўляе Асацыяцыя па…
  • 05 сакавік 2021
    Рэйтынгі ўніверсітэтаў – гэта сучасны інструмент інтэграцыі ВНУ у сусветную адукацыйную прастору. У канцы студзеня быў абноўлены адзін з найбуйнейшых міжнародных рэйтынгаў устаноў вышэйшай адукацыі Webometrics. Адзначым, што ў гэты раз рэйтынг складаўся па новай методыцы: раней універсітэты ацэньваліся па чатырох індыкатарах, а ў цяперашні час – па трох. Асноўныя крытэрыі ацэнкі – прысутнасць універсітэта ў інтэрнэце і…
  • 05 сакавік 2021
    Больш за 30 жанчын Цэнтральнага раёна, якія праявілі сябе ў розных сферах жыцця, атрымалі напярэдадні 8 сакавіка кветкі і падарункі. Нам прыемна адзначыць, што ўвагі была ўдастоена і прадстаўніца Гомельскага дзяржуніверсітэта: ва ўрачыстым прыёме жанчын прыняла ўдзел загадчык кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аксана Рыгораўна Яшчанка. https://www.newsgomel.by/news/society/torzhestvennyy-…
  • 05 сакавік 2021
    Напярэдадні самага пяшчотнага свята вясны – Міжнароднага жаночага дня – ва ўніверсітэце адбылося традыцыйнае віншаванне прадстаўніц прыгожай паловы калектыву: выкладчыц, супрацоўніц, студэнтак. Сардэчныя словы ўдзячнасці, шчырыя пажаданні, кветкі і падарункі – у гэты дзень усё прысвечана мілым дамам. Ад імя мужчын усяго ўніверсітэта са словамі віншавання да жанчын звярнуліся прадстаўнікі рэктарата Андрэй Крук, Алег…
  • 05 сакавік 2021
    4 сакавіка ва ўніверсітэце прайшоў інтэлектуальны квіз “Самая-самая”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Арганізатарам гульні выступіў студэнцкі савет універсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў, а іх ініцыятыву падтрымалі выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта. Удзельнікам не прыйшлося сумаваць: гэта была займальная камандная гульня, якая праходзіла ў лёгкай форме і вясёлай атмасферы. Квіз…
  • 05 сакавік 2021
    З 1 па 2 сакавіка студэнт спецыяльнасці АСАІ Данііл Дамасканаў прымаў удзел у конкурсе “III KHABAROVSK INTERNATIONAL SKILLS COMPETITION UNDER WORLDSKILLS UMBRELLA (Ворлдскілс Расія) 2021” – Хабараўск. Данііл прадстаўляў Рэспубліку Беларусь у кампетэнцыі “Сеткавае і сістэмнае адміністраванне”. У дадзенай кампетэнцыі сваіх удзельнікаў таксама заявілі Расія, Японія, Малайзія, Казахстан і Індыя. Ва ўмовах абмежаванняў пандэміі…
  • 05 сакавік 2021
    Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ГДУ імя Францыска Скарыны 31-ы раз адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс “Містар універсітэта”. Конкурс з’яўляецца адной з самых чаканых і яркіх падзей. З кожным годам шоў становіцца ўсё больш займальным, а інтрыга, хто ж стане пераможцам, усё больш хвалюючай. У гэты раз за ганаровы тытул “Містар універсітэта” змагаліся 8 харызматычных маладых людзей: Павел Кастуноў, гістарычны…
  • 04 сакавік 2021
    Старшыня Гомельскага выканаўчага камітэта Генадзь Салавей сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі ГДУ імя Ф. Скарыны. Абмяркоўвалі пытанні развіцця эканомікі, сельскай гаспадаркі, адукацыі, медыцыны і сацыяльнай сферы. Галоўнае патрабаванне і заданне ад кіраўніка вобласці ўніверсітэцкай інтэлігенцыі – падрыхтоўка высокапрафесійных кадраў, якія сёння проста неабходныя для нармальнага развіцця беларускай эканомікі. Выступаючы…
  • 04 сакавік 2021
    Папярэдні этап Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі – 2021 сярод мужчынскіх каманд прайшоў з 1 па 3 сакавіка на базе спартыўнага комплексу №1 установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”. Мы вельмі рады перамозе зборнай нашага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спартыўных дысцыплін А.П. Маджарава, якая, адваяваўшы два вырашальныя ачкі, абгуляла каманду Беларускага…
  • 04 сакавік 2021
    3 сакавіка на базе спартыўнай залы №1 універсітэта прайшло першынство факультэтаў па баскетболе 3/3 сярод мужчынскіх каманд. У выніку цікавай і напружанай барацьбы вызначыліся пераможцы і прызёры спаборніцтваў, якія сталі ўладальнікамі дыпломаў і кубка ад спартыўнага клуба. Перамогу атрымала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – М.Ф. Кастырка). Сярэбраным…
  • 04 сакавік 2021
    Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ГДУ пачала работу выстава аднаго дня “Прыроды цудоўнае стварэнне...”. Арт-падзея ў такім фармаце праходзіць ва ўніверсітэце ўпершыню. Адзначым, што працягвае сваю работу і выстава “Тварэнне душы і рук”. “Прыроды цудоўнае стварэнне...” – гэта 11 работ, якія выйшлі з-пад пэндзля таленавітага мастака Уладзіміра Фёдаравіча Навасельцава. Карціны аўтара – ода прыгажосці свету: рэалістычныя…
  • 03 сакавік 2021
    3 сакавіка ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася традыцыйная Міжнародная навукова-практычная анлайн-канферэнцыя студэнтаў і маладых вучоных “Тэорыя і практыка навучання замежным мовам: традыцыі і перспектывы развіцця”, заснавальнікамі якой выступаюць факультэт рамана-германскіх моў Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта (г. Масква, Расійская Федэрацыя) і факультэт замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя…
  • 02 сакавік 2021
    Дэлегацыя прадстаўнікоў беларускіх ВНУ пры садзейнічанні Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь наведала Стамбул. Наш універсітэт быў прадстаўлены начальнікам аддзела міжнародных сувязяў Аляксандрам Грахоцкім. На базе генконсульства адбыўся семінар, прысвечаны пашырэнню магчымасцяў супрацоўніцтва беларускіх універсітэтаў з установамі вышэйшай адукацыі Турцыі, рэкрутынгавымі агенцтвамі, а таксама прадстаўнікамі…
  • 02 сакавік 2021
    24 лютага на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны спецыялісты кампаніі ІВА-Гомель-парк правялі семінар “Web development. Агульныя паняцці, тэхналогіі і напрамкі”. Семінар праводзіўся ў дыстанцыйным рэжыме. Адначасова ў чатырох аўдыторыях навучальнага корпуса №5 студэнты спецыяльнасцяў “Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі” і “Праграмуемыя мабільныя сістэмы” прынялі ўдзел у інтэрактыўным…
  • 02 сакавік 2021
    26 лютага на факультэце замежных моў адбылася першая анлайн-сустрэча ў рамках падрыхтоўкі праходжання студэнтамі 3-га курса азнаямленчай школьнай практыкі з выкарыстаннем ІКТ у навучальнай установе Германіі GEORG-VON-LANGEN-SCHULE (г. Хольцміндэн). На сустрэчы прысутнічалі выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі, студэнты факультэта і нямецкія партнёры – адказныя за беларуска-германскі праект, якія займаюць у школе…
  • 02 сакавік 2021
    У ГДУ трэці раз адбыўся штогадовы конкурс “Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя”. Конкурс праводзіцца Цэнтральным саветам па НДРС Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Мэтай конкурсу з’яўляецца ўдасканаленне работы навуковай супольнасці студэнтаў і магістрантаў ВНУ, папулярызацыя навуковай і інавацыйнай дзейнасці сярод моладзі, стымуляванне працы прафесарска-выкладчыцкага складу ГДУ імя Ф. Скарыны…
  • 02 сакавік 2021
    З 21 па 27 лютага ў спарткомплексе ААТ “Гомсельмаш” праходзіў розыгрыш Кубка Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. За званне пераможцаў і прызёраў турніру змагаліся 170 спартсменаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны краіны. Залатыя медалі заваявалі сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Дар’я Навумава, двухразовая чэмпіёнка Еўропы Дзіна Сазановец і сярэбраны прызёр еўрапейскага першынства Дар’я Пачобут. У мужчын…
  • 01 сакавік 2021
    26 лютага ў Мінску сабраліся прадстаўнікі ўсіх спартыўных грамадскіх арганізацый краіны, трэнеры, спартсмены, дырэктары рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі, намеснікі губернатараў, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія аказваюць практычную дапамогу розным відам спорту. Сход адкрыў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што настаў час зноў абмеркаваць праблемы развіцця спорту і алімпійскага руху. “Нам ёсць кім…
  • 01 сакавік 2021
    З 22 па 26 лютага ў Мінску ў рамках праграмы Рэспубліканскай універсіяды прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод мужчын. У ліку 12 каманд-удзельніц групы “А” гуляла зборная нашага ўніверсітэта. На групавым этапе каманда ГДУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка М.С. Марцьянава і старшага выкладчыка Ю.А. Грыгор’ева выйграла ў футбалістаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта з лікам 6:2. Аднак ва ўпартым паядынку (пры…
  • 01 сакавік 2021
    26 лютага ў рамках праграмы культурна-адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, у гімназіі №14 г. Гомеля прайшло адкрыццё выставы “Писатель, потрясающий душу”. Выстава, аформленая на 13 ралап-стэндах, распавядае пра асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху пісьменніка. Матэрыялы выставы даюць магчымасць пазнаёміцца з успамінамі сучаснікаў, дзённікавымі запісамі,…
  • 01 сакавік 2021
    25 лютага ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі другога (выпускнога) курса. Сустрэчу правёў намеснік дэкана факультэта фізічнай культуры па прафарыентацыйнай дзейнасці С.А. Іваноў. Патэнцыяльным абітурыентам факультэта С.А. Іваноў расказаў пра асаблівасці набору ў 2021 годзе на спецыяльнасць 1-88 02 01 Спартыўна-педагагічная дзейнасць (па напрамках). Былі…
  • 01 сакавік 2021
    Дыялогавая пляцоўка на тэму “Гістарычная памяць і культурная спадчына – аснова для разумення свайго гістарычнага права быць на гэтай зямлі” прайшла ў гісторыка-культурным цэнтры Буда-Кашалёва. У рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, грамадскіх арганізацый, праваахоўных органаў і органаў улады Буда-Кашалёўскага раёна. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны прадставіў…
  • 01 сакавік 2021
    Дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі Уладзіслаў Бейзераў 25 лютага прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі, якое праходзіла пад старшынствам Першага намесніка міністра адукацыі Ірыны Старавойтавай. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны офіс праграмы Erasmus+ у Рэспубліцы Беларусь. Павестка дня сустрэчы, якая…
  • 01 сакавік 2021
    25 лютага факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны выступіў суарганізатарам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Праблемы і перспектывы развіцця дадатковай прафесійнай адукацыі” з Інстытутам прыродазнаўства і спартыўных тэхналогій Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта (г. Масква, Расія). Адкрыў канферэнцыю доктар сацыялагічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута…
  • 01 сакавік 2021
    У рамках рэспубліканскага свята “Гродна – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2021” былі падведзены вынікі рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі”, які сёлета праходзіў пад дэвізам “Магутнае слова, ты роднае слова!” (Янка Купала). Фестываль “АРТ-вакацыі” ўключае шэраг рэспубліканскіх мерапрыемстваў: агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў…