8 чэрвеня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пачала работу Летняя школа беларускай мовы і культуры.
Яе ўдзельнікі – студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.
На першых занятках дацэнт Алена Федарава пазнаёміла слухачоў з асаблівасці фанетыкі беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай. У другой палове дня госці наведалі з экскурсіяй Музей гісторыі горада Гомеля.
Наперадзе яшчэ тыдзень цікавых зяняткаў, моўнай практыкі і экскурсій!










